Прэзідэнцкія выбары павінны прайсці на найвышэйшым узроўні

23 июня 2015

Прэзідэнцкія выбары неабходна правесці адкрыта, сумленна і строга ў адпаведнасці з законам. Пра гэта сёння заявіў Прэзідэнт на нарадзе па актуальных унутрыпалітычных пытаннях. У Палацы Незалежнасці прысутнічалі службовыя асобы, якія непасрэдна будуць удзельнічаць у арганізацыі выбарчай кампаніі. На нарадзе ішла гутарка пра фінансаванне і міжнароднае назіранне. Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, выбары Прэзідэнта стануць экзаменам для ўсіх органаў улады. Яго вынікі сфарміруюць стратэгію далейшага развіцця краіны.

Нагадаем, Цэнтрвыбаркам прапанаваў правесці выбары Прэзідэнта 11 кастрычніка. На заключным пасяджэнні 7-й сесіі парламента 30 чэрвеня дэпутаты разгледзяць пытанне аб вызначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў.