Прэзідэнта на поўначы Мінскай вобласці рыхтуецца сустракаць Крупскі раён

21 августа 2019

Важнае ўдакладненне ў развіццё рэпартажу, які толькі што прагучаў, паступіла нам, дарэчы,  ад Прэзідэнта. Гаворачы пра намер наведаць аддаленыя раёны ў кожнай вобласці, Кіраўнік дзяржавы абмовіўся: на поўначы Мінскай вобласці размова ішла не пра Капыльскі, а Крупскі раён. Праглядаючы выпуск дзённых навін на адным з тэлеканалаў, Прэзідэнт заўважыў сваю памылку і, назваўшы яе грубай, даручыў нам яе выправіць. Такім чынам, зараз ужо дакладна: на поўначы Мінскай вобласці Кіраўніка дзяржавы рыхтуецца сустракаць менавіта Крупскі раён.