Прэзідэнт чакае ад Канстытуцыйнага суда прапаноў па ўдасканаленні асноўнага закона краіны

16 марта 2018

Прэзідэнт Беларусі чакае ад Канстытуцыйнага суда прапаноў па ўдасканаленні асноўнага закона краіны і ўсёй судовай сістэмы.

Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў напярэдадні на сустрэчы з суддзямі гэтай структуры. Менавіта на іх ускладзена асаблівая роля па забеспячэнні вяршэнства канстытуцыі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што эфектыўнасць судзейскага корпуса апошнія гады павышаецца. Прэзідэнт не выключыў - з часам у Беларусі прыйдуць да абмеркавання пытання аб магчымай карэкціроўцы канстытуцыі. Галоўным у гэтым пытанні павінны быць інтарэсы беларускага народа і краіны.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася развіццё шматпартыйнай сістэмы ў Беларусі і павышэнне ўзроўню правасвядомасці.