Прэзідэнт заслухаў даклад аб праектах указаў па развіцці фінансавага рынку краіны

1 марта 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў даклад аб праектах указаў па развіцці фінансавага рынку краіны. У ліку вынесеных на разгляд дакументаў - праект Указа па перадачы Нацыянальнаму банку паўнамоцтваў па рэгуляванні страхавой дзейнасці і рынку каштоўных папер. У гэтым выпадку ведамства становіцца мегарэгулятарам. Плануецца таксама прадоўжыць ільготны рэжым падаткаабкладання прыбыткаў ад аперацый з карпаратыўнымі аблігацыямі. Што датычыцца рынку каштоўных папер, то тут урад прапаноўвае стварыць прававое поле для эмісіі акцый з выкарыстаннем замежных дэпазітарных распісак. Па даручэнні Прэзідэнта былі запрошаны распрацоўшчыкі дакументаў. Падчас абмеркаванняў Аляксандр Лукашэнка паставіў шэраг пытанняў. Па выніках было прынята рашэнне, што рэгуляванне страхавой дзейнасці і рынку каштоўных папер застанецца за Мінфінам. Нацбанк будзе праводзіць дадатковы кантроль. Такі рэжым усталяваны на найбліжэйшы год. Астатнія праекты дакументаў былі падтрыманы Кіраўніком дзяржавы. Прапанаваныя крокі дазволяць прадпрыемствам прыцягваць дадатковыя рэсурсы для развіцця.