Прэзідэнт: зарплата педагогаў у найбліжэйшыя гады павінна быць павялічаная ўдвая

16 февраля 2018

Зарплата педагогаў у найбліжэйшыя гады павінна быць павялічаная ўдвая. Такое патрабаванне сёння выставіў Прэзідэнт Беларусі падчас рабочай паездкі ў Слуцкі раён. Гаворка ідзе пра сацыяльна-эканамічнае развіццё тэрыторыі. Губернатар вобласці і віцэ-прэм'ер далажылі пра выкананне даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, дадзеныя ім падчас папярэдніх паездак па гэтым рэгіёне. Гэта датычыцца рэструктурызацыі пасяўных плошчаў і загрузкі мясакамбінатаў для бесперабойнай працы. Аб рэалізацыі інвестпраекта па будаўніцтве новага прадпрыемства размова ішла падчас наведвання Аляксандрам Лукашэнкам Слуцкага дражджавога завода. Узводзілі 4 гады. Працаваць пачалі з мінулага года. Увод вытворчасці забяспечыў і новыя рабочыя месцы ў горадзе. Сярэдняя зарплата тут на дражджавым прадпрыемстве - паўтары тысячы рублёў. Падчас гутаркі была паднятая і тэма сярэдніх зарплат бюджэтнікаў у краіне.

Мадэрнізацыю прадпрыемстваў, новыя тэхналогіі і арганізацыю вытворчасці прадукцыі імпартазамяшчэння абмяркоўвалі сёння на Слуцкім цукрарафінадным камбінаце. Як адзначыў Прэзідэнт, будучыня невялікіх населеных пунктаў - у стварэнні сучасных перапрацоўчых прадпрыемстваў і выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі. Гэтую тэму абмяркоўвалі падчас гутаркі з працоўнымі калектывамі. Беларусь плануе з цукровай прадукцыяй выйсці і на кітайскі рынак, як гэта зроблена па мясе і малаку. Сферы адукацыі і аховы здароўя будуць аптымізаваныя. Таксама Прэзідэнт растлумачыў сваё рашэнне аб адстаўцы міністраў спорту і лясной гаспадаркі.

Падчас размовы з працоўнымі калектывамі слуцкіх прадпрыемстваў Прэзідэнт адзначыў, што ў Год малой радзімы кожны павінен прыўнесці нешта новае для развіцця і добраўпарадкавання месца, дзе нарадзіўся. Асаблівая роля ў рашэнні надзённых праблем рэгіёнаў адводзіцца мясцовым Саветам дэпутатаў. Іх інстытут у Беларусі будуць умацоўваць. Бо менавіта дэпутаты на месцах лепш ведаюць сітуацыю ў сваім рэгіёне.