Прэзідэнт выступіў на VII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў

23 мая 2015

Усе ператварэнні, новыя рашэнні і падыходы перш за ўсё будуць накіраваныя на забеспячэнне сацыяльнай справядлівасці, абарону і падтрымку працоўных. Пра гэта напярэдадні заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на VII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў. У форуме, прымеркаваным да 110-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі, прынялі ўдзел больш за 5 соцень дэлегатаў. Усяго ж арганізацыя аб'ядноўвае больш за 4 мільёны чалавек. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў вырашэнні задач дзяржаўнай важнасці прафсаюзы павінны прымаць актыўны ўдзел.

На VII з'ездзе Федэрацыі прафсаюзаў была зацверджаная праграма дзейнасці арганізацыі на найбліжэйшыя 5 гадоў. Згодна з ёй, прафсаюзныя арганізацыі ўсіх узроўняў павінны ўзмацніць кантроль за выкананнем заканадаўства аб працы, а таксама садзейнічаць развіццю рынку працы. Асобны блок праграмы прысвечаны ўдасканаленню сістэмы аплаты працы.