Прэзідэнт выслухаў даклад па падрыхтоўцы кадраў для ядзернай энергетыкі

28 июля 2015

Мінск і Масква на прыкладзе Беларускай АЭС жадаюць паказаць, якімі павінны быць атамныя электрастанцыі будучыні. Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка напярэдадні выслухаў даклад па падрыхтоўцы кадраў для ядзернай энергетыкі. Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што першы энергаблок станцыі павінен быць здадзены ў 2018 годзе, другі - у 2020-м і выказаў надзею, што гэтыя тэрміны пераносіцца не будуць. Прэзідэнту далажылі , што будаўніцтва БелАЭС ідзе згодна з графікам. А ў падрыхтоўцы спецыялістаў для ядзернай энергетыкі Беларусь будзе арыентавацца на вопыт Расіі.

Акрамя таго, Прэзідэнта паінфармавалі аб узвядзенні сацыяльных аб'ектаў для будаўнікоў і будучых удзельнікаў эксплуатацыі станцыі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, іх чакае годная зарплата і камфортнае жыллё. Але дзяржава не можа даваць бясплатныя кватэры, трэба арыентавацца на тое, што частку сродкаў, напрыклад за арэнднае жыллё, спецыялісты могуць аплаціць самі.