Прэзідэнт сустрэўся з Уладзімірам Макеем

28 июля 2014
Пытанні знешняй палітыкі краіны сёння сталі галоўнай тэмай на сустрэчы Прэзідэнта з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем. Прэзідэнт пацікавіўся вынікамі нядаўняга семінара з удзелам кіраўнікоў дыпламатычных прадстаўніцтваў. Закрануты быў таксама шэраг іншых важных тэм знешнепалітычнага і эканамічнага жыцця краіны.
Заслухаўшы даклад міністра замежных спраў, Прэзідэнт у цэлым падтрымаў планы знешнепалітычнага ведамства па прасоўванні інтарэсаў Беларусі ў розных сферах.