Прэзiдэнт сустрэўся з Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы

22 сентября 2016

Мір паміж усімі канфесіямі, дыялог дзяржавы і царквы і яе інтэграцыя ў сацыяльныя працэсы. Пра гэта гаварылі сёння на сустрэчы Сінода Беларускай праваслаўнай царквы. Удзел у адкрытай дыскусіі прыняў Кіраўнік дзяржавы. Сустрэча адбылася ў сценах храма-помніка ў гонар Усіх святых. Усіхсвяцкі - адзіны ў краіне мемарыяльны храм. У сімвалічнай крыпце беларускай пахавальні астанкі салдат трох войнаў: 1812 года, Першай і Другой сусветных. Тут жа ўсталяваны помнік Аляксію 2, менавіта на месцы таго каменя, які некалі і асвячаў Найсвяцейшы Патрыярх. Закладны камень і стаў часткай скульптурнай кампазіцыі.

Праваслаўны свет адзначае Раство Прасвятой Багародзіцы. З нагоды вялікага свята Кіраўнік дзяржавы, Мітрапаліт Павел і Мітрапаліт Філарэт запалілі святочныя свечкі ў бакавым прыдзеле храма. Аляксандр Лукашэнка дакрануўся да мошчаў прадцечы Іаана Хрысціцеля. У Мінск святыню прывезлі з Сербіі.

Большасць жыхароў нашай краіны - 85 % - праваслаўныя. За апошняе дзесяцігоддзе ў Беларусі вырасла колькасць прыходаў. Сёння іх больш за 1600. Дзейнічае 15 епархій. Штогод з дзяржбюджэту фінансуюцца рэстаўрацыйныя работы культавых будынкаў - помнікаў гісторыі Беларусі. Аб цесным узаемадзеянні царквы і дзяржавы і гаварылі сёння на сустрэчы з Прэзідэнтам. Гутарка атрымалася вельмі адкрытай і шчырай. Назвалі не толькі дасягненні, але і праблемы. Невыпадкова акрамя членаў Сінода (кіраўнікоў епархій) за сталом прысутнічалі і прадстаўнікі свецкіх улад: кіраўніцтва горада, урад. На думку Кіраўніка дзяржавы, Праваслаўная царква павінна не толькі актыўна ўдзельнічаць у сацыяльных працэсах, але і садзейнічаць умацаванню міжканфесійнай згоды ў Беларусі.

Сёння ў Беларусі жывуць у згодзе, уступаюць у шлюб і выхоўваюць дзяцей прадстаўнікі больш як 140 нацый і народнасцяў. Яны ж прыхільнікі 26 розных канфесій: праваслаўныя, католікі, мусульмане, іўдзеі. Адзін з тэзісаў Кіраўніка дзяржавы: царква - гэта не грамадска-палітычная арганізацыя, а магутная стваральная сіла. І менавіта з яе дапамогай павінна весціся далейшае дзяржаўнае будаўніцтва незалежнай Беларусі. За зачыненымі дзвярамі, ужо без прэсы, дыскусія доўжылася практычна 3 гадзіны. Адна з ініцыятыў, што прагучала сёння на сустрэчы з Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы, гэта актывізацыя працы кансультатыўнага савета па маральнасці.