Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніцтвам швейцарскай трэйдынгавай кампаніі Glencore International AG

12 мая 2017

На сустрэчы прысутнічалі генеральны дырэктар кампаніі Айван Глазенберг і іншыя прадстаўнікі Glencore, а таксама расійскі бізнесмен Міхаіл Гуцарыеў. У прыватнасці, акцэнт быў зроблены на перспектывах супрацоўніцтва. Glencore International AG - адзін з найбуйнейшых у свеце пастаўшчыкоў сыравінных тавараў і рэдказямельных металаў. Кампанія пастаўляе металы, мінералы, сырую нафту, прадукты нафтаперапрацоўкі, вугаль, сельгаспрадукцыю заказчыкам у аўтамабільнай, металургічнай, харчовай і энергетычнай галінах.