Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніком Банка развіцця

27 апреля 2017

Шырокі спектр эканамічных пытанняў абмеркаваў сёння Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з кіраўніком Банка развіцця.

Сяргей Румас узначаліў фінансавую арганізацыю ў 2012 годзе. Аляксандр Лукашэнка заслухаў яго даклад аб выніках працы Банка развіцця, а таксама даччыных прадпрыемстваў. Была разгледжана і сітуацыя ў сферы дрэваапрацоўкі - завершана распрацоўка новай пяцігадовай стратэгіі развіцця гэтай сферы.

Дрэваапрацоўчы холдынг у Беларусі створаны амаль год таму. У кіраванне Банку развіцця перайшлі 9 прадпрыемстваў. Асноўная задача - палепшыць фінансавы стан галіны. У мадэрнізацыю дзяржава ўклала больш за мільярд долараў, таму ўвага пільная.

Перспектывы дрэваапрацоўчай галіны абмяркоўваліся і падчас нядаўняй рабочай паездкі Кіраўніка дзяржавы ў Гомельскую вобласць. Прэзідэнт наведаў прадпрыемства “Рэчыцадрэў”.

Банк развіцця ў бягучым годзе разлічвае вывесці холдынг на рэнтабельную працу.

І сёння Прэзідэнт Беларусі прыняў з дакладам старшыню КДБ. Валерый Вакульчык далажыў Аляксандру Лукашэнку аб становішчы ў сферы знешняй і ўнутранай бяспекі. Былі дадзены ацэнкі фактарам, якія ўплываюць на развіццё сітуацыі ў краіне.