Беларусі важны аб'ектыўны погляд з боку, асабліва ў няпросты для Усходняй Еўропы перыяд. Пра гэта сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з прафесарам Рэдфардскага ўніверсітэта, аўтарам некалькіх кніг пра нашу краіну Рыгорам Іофе. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што для ацэнкі сённяшняй сітуацыі каштоўна меркаванне неабыякавага эксперта, якім Рыгор Іофе і з'яўляецца.
Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка і Рыгор Іофе абмеркавалі падзеі ва Украіне, эканамічныя адносіны з Расіяй і іншыя вострыя пытанні. Прафесар падарыў Прэзідэнту сваю новую кнігу пра Беларусь.
Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з прафесарам Рэдфардскага ўніверсітэта Рыгорам Іофе














