Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый

8 апреля 2016

Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый Себасцьянам Коэ. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, у спорце не павінна быць столькі палітыкі, колькі сёння. Спорт павінен быць для ўсіх. Аляксандр Лукашэнка лічыць станоўчым той факт, што ў сусветнай лёгкай атлетыцы працуюць спецыялісты, якія па-сапраўднаму ведаюць і разумеюць спорт. У сваю чаргу Себасцьян Коэ заявіў, што гатовы дапамагчы Беларусі ў правядзенні міжнародных лёгкаатлетычных спаборніцтваў. Нагадаем, Беларусь прэтэндуе на правядзенне чэмпіянату Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях у 2019 годзе. Эксперты будуць улічваць інфраструктуру і працу нацыянальнай федэрацыі. Себасцьян Коэ адзначыў, што ўсё гэта ў Беларусі ёсць і выдатна функцыянуе.