Прэзідэнт сустрэўся з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ

26 сентября 2019

Беларуска-ўкраінскія адносіны, перспектывы супрацоўніцтва Мінска і Кіева, выстройванне  дыялогу з новым Прэзідэнтам і роля Беларусі ва ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе.

Вялікая і шчырая размова Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі найбуйнейшых украінскіх СМІ праходзіць у гэтыя хвіліны. Да нас прыехалі кіраўнікі інфармагенцтваў  такіх як "Укр-Інформ", "Інтэрфакс-Украіна", галоўныя рэдактары і спецыяльныя карэспандэнты найбуйнейшых тэлеканалаў, а таксама галоўны рэдактар газеты "Правительственный курьер".  Зносіны Прэзідэнта з прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ праходзяць упершыню і ў самы што ні на ёсць актуальны час!

Бо літаральна праз тыдзень Кіраўнік беларускай дзяржавы адправіцца ў Жытомір на ІІ Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны, дзе, як плануецца, сустрэнецца з Уладзімірам Зяленскім. Фармат сустрэчы ў Палацы Незалежнасці, як любыя зносіны Прэзідэнта з журналістамі, не абмежаваны хранаметражам. Гэта дыскусія на самыя надзённыя тэмы, дзе няма нязручных пытанняў.  А ў дадзеным выпадку, у прамым сэнсе, закранае жыццёва важныя - сітуацыю ў нашых суседзяў. 

Кіраўнік беларускай дзяржавы назваў гэтую сустрэчу магчымасцю для сумленнага і шчырага дыялогу. У зале людзі, якія валодаюць сітуацыяй, вядомыя і заслужаныя журналісты Украіны. Іх прафесія абавязвае - літаральна - без прыкрас - адлюстроўваць падзеі ў краіне. Таму так важна выслухаць меркаванні, што адбываецца ва Украіне і вакол яе, нашых двухбаковых адносінах і знешнім курсе. Першым пытанне Кіраўніку дзяржавы адрасаваў генеральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва  "Укр-Інформ" - аб адносінах з найбліжэйшым саюзнікам Расіяй, выстройванні  новага дыялогу з ЗША і новай формуле адносін з Украінай.

На працягу гэтых неспакойных гадоў Беларусі і Украіне атрымалася захаваць даверныя адносіны і нават узмацніць супрацоўніцтва. Наша краіна па-суседску падставіла плячо дзясяткам тысяч украінскіх бежанцаў, прыкладвае максімум намаганняў для захавання міру ў рэгіёне,  прадаставіўшы пляцоўку для дыялогу. Нашы ўкраінскія калегі пацікавіліся меркаваннем беларускага Прэзідэнта і аб магчымых варыянтах вырашэння  канфлікту на паўднёвым усходзе краіны. Падрабязнасці гэтай сустрэчы - у наступных выпусках.