Прэзідэнт сустрэўся са старшынёй верхняй палаты парламента Пакістана

3 февраля 2017

Беларусь і Пакістан маюць рэальныя магчымасці для таго, каб дасягнуць узаемнага тавараабароту на мільярд долараў да 2020 года. Упэўненасць у гэтым выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўчора на сустрэчы са старшынёй верхняй палаты парламента гэтай краіны Міянам Раза Рабані. Як падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы, паміж Беларуссю і Пакістанам склаліся моцныя сяброўскія сувязі, аднак трэба паскорыць выкананне пунктаў дарожнай карты супрацоўніцтва.

У сваю чаргу Міян Раза Рабані адзначыў, што ўпэўнены ў далейшым паспяховым пашырэнні ўзаемадзеяння з Беларуссю. Візіт дэлегацыі Пакістана завершыцца ў гэтую суботу.

Госці сустрэнуцца са студэнтамі і выкладчыкамі Белдзяржуніверсітэта, наведаюць Нацыянальны мастацкі музей, Нясвіжскі замак.