Прэзідэнт сустрэўся са старшынёй КДБ

1 февраля 2018

Абарона канстытуцыйнага ладу - важная лінія працы КДБ. Падчас сустрэчы са старшынёй ведамства Прэзідэнт падкрэсліў асаблівую ролю сілавой структуры, якая вырашае самы шырокі спектр задач.

Ад эканамічнай бяспекі да барацьбы з тэрарызмам і карупцыяй. Самыя рэзанансныя злачынствы такога характару традыцыйна на асабістым кантролі Кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт таксама адзначыў, што ўзровень беларускіх спецыялістаў ужо дазваляе разбірацца з самымі складанымі злачынствамі. Што гаворыць аб якасці працы сілавога блока краіны.

У сучасным свеце "Камітэт дзяржаўнай бяспекі" - самая дакладная назва для падобнай структуры. Жыццё паказала, што Беларусь здольная гарантаваць дзяржаўную бяспеку на ўсіх кірунках.