Прэзідэнт сустрэўся з парламенцкай дэлегацыяй з Судана

29 августа 2017

Новыя перспектывы для Мінска і Хартума. Прэзідэнт сустрэўся з парламенцкай дэлегацыяй з Судана.

Яна прыбыла ў Беларусь на чале са спікерам Нацыянальнай асамблеі Ібрагімам Амерам. У складзе дэлегацыі таксама кіраўнікі міністэрстваў - нафты і газу, фінансаў, Цэнтральнага банка і прадстаўнікі дзелавых колаў.

Вызначальным для краін стаў візіт беларускага лідара ў Судан у пачатку года. Тады прайшлі некалькі раўндаў перамоў. І адносіны па лініі міністэрстваў і бізнесу адразу ажывіліся. Яркім і запамінальным для заканадаўцаў Судана стала выступленне Аляксандра Лукашэнкі ў Нацыянальнай асамблеі гэтай краіны. Праз Судан і Егіпет Беларусь адкрывае для сябе Афрыканскі кантынент.

Ібрагім Амер, Старшыня Нацыянальнай асамблеі Судана: "Дзякуй за цёплы прыём. Хачу перадаць Вам прывітанне ад кіраўніка Судана, які высока Вас цэніць. Мы лічым, што Ваш візіт у нашу краіну стаў гістарычным, а на сустрэчы прэзідэнтаў была закладзена аснова для развіцця адносін. Ваша выступленне перад членамі парламента было запамінальным, зразумелае кожнаму жыхару. І мы тады адчулі, што перад намі сапраўдны лідар, які гатовы развіваць адносіны з Рэспублікай Судан".

Этап перамоў і каардынацыі ў мінулым. Трэба ўшчыльную падыходзіць да сумесных праектаў. Такім можа стаць, напрыклад, арганізацыя зборачнай вытворчасці тэхнікі. Беларусь прапаноўвае выпускаць не толькі трактары, але і іншыя машыны - самазвалы, камбайны. Пакуль агульны тавараабарот невялікі. За мінулы год наблізіўся да 40 мільёнаў долараў. І гэта ў асноўным беларускі экспарт. З нашай краіны ў афрыканскую рэспубліку адпраўляюцца трактары, шыны, угнаенні. Усё гэта запатрабаванае аграрным сектарам Судана. Дарэчы, разам краіны плануюць узяцца за будаўніцтва малочна-таварных комплексаў. Прапрацоўваецца магчымасць стварэння мэблевай вытворчасці. У багатым на золата і нафту Судане цэняцца тэхналогіі і вопыт беларускіх геолагаразведчыкаў.