Беларусь гатовая аказаць садзейнічанне Амурскай вобласці Расіі ў ліквідацыі наступстваў ад паводкі. Варыянты падтрымкі і перспектывы супрацоўніцтва Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння абмеркаваў з губернатарам гэтага рэгіёну Алегам Кажамякам. Аб'ёмы ўзаемнага гандлю склалі каля 60 мільёнаў долараў па выніках 2012 года, гэта на 50% больш у параўнанні з годам папярэднім.
Аднак летась гэтую дынаміку парушылі наступствы маштабнай паводкі, што здарылася ў Прыамур'і. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, расійскі рэгіён можа поўнасцю разлічваць на садзейнічанне беларускіх калегаў, у тым ліку ў аднаўленні аграпрамысловага комплексу і інфраструктуры.
Візіт расійскіх гасцей прадоўжыцца да 6 лютага. Дэлегацыя наведае прадпрыемствы-гіганты айчыннай прамысловасці як у сталіцы, так і ў рэгіёнах. Сёння адбыліся прадметныя перамовы на МТЗ. А ў найбліжэйшыя дні запланаваная сустрэча з кіраўніцтвам агракамбіната Ждановічы і Гомсельмаша.