Прэзідэнт сустрэўся з губернатарам Магілёўскай вобласці

22 января 2021
Інвестпраекты, будаўніцтва сацыяльна значных аб'ектаў і праграма развіцця паўднёвага ўсходу Магілёўшчыны. Гэтыя пытанні прэзідэнт сёння абмеркаваў з губернатарам рэгіёна Леанідам Зайцам. 

Нягледзячы на пандэмію, Магілёўская вобласць па выніках  2020 года спрацавала стабільна

Выраслі прамысловая вытворчасць, тавараабарот, заработная плата. Больш за тое, вобласць  - лідар у рэспубліцы па росце валавога рэгіянальнага прадукту (амаль 101 %). Вядома, не ўсё паспелі, дзесьці  не без праблем. Ды і цяперашнія падзеі ў свеце кожны праект робяць падвойным выпрабаваннем. Але прэзідэнт даў зразумець кіраўніку рэгіёна:  знешнія фактары  не стануць паблажкай.

Павялічыць экспарт і прыцягнуць інвестыцыі

Задачы зразумелыя: узняць эканоміку, павялічыць экспарт, прыцягнуць інвестыцыі. У сельскай гаспадарцы і прамысловасці паглядзець на кадры. Там, глядзіш, і само сабой адпадзе пытанне з тэхналагічнай дысцыплінай. Пакуль жа сам губернатар канстатуе: Магілёўская вобласць развіваецца спакойна, а патрэбная дынаміка.

Праграма развіцця паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці

Прыкметнае ператварэнне і перамены ў эканамічным плане чакаюць паўднёвы ўсход. Для рэгіёна, які ў свой час сур'ёзна пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, падоўжылі спецыяльную праграму яшчэ на 5 гадоў.

Каб прыцягнуць інвестыцыі і бізнес, прадугледзелі прэферэнцыі. Стварылі ўмовы і для замацавання маладых спецыялістаў, дапамаглі ім займець уласныя квадраты - далі крэдыты пад сімвалічны 1 %.

Жыллё на паўднёвым усходзе Магілёўшчыны стане больш даступным

Новая ж праграма дае магчымасць атрымаць на паўднёвым усходзе ва ўласнасць арэнднае жыллё. Яго можна выкупіць усяго за 10 % ад кошту. Праўда, пражываць у раёне трэба не менш за дзесяць гадоў. Ёсць і яшчэ адзін варыянт: за гэты ж кошт можна набыць незапатрабаванае жыллё. Для гэтага пражываць у раёне дастаткова ўсяго тры гады.