Прэзідэнт сустрэўся з губернатарам Бранскай вобласці

25 ноября 2013

Тавараабарот паміж Беларуссю і Бранскай вобласцю ў наступным годзе павінен дасягнуць мільярда долараў. Пра гэта заяўлена сёння на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з губернатарам гэтага расійскага рэгіёну. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што наша краіна надае асаблівае значэнне супрацоўніцтву з рэгіёнамі Расіі і адзначыў добрасуседскія адносіны, якія складваюцца ў Беларусі з Бранскай вобласцю.


Развіваючы гэтую тэму, губернатар Бранскай вобласці Мікалай Дзенін таксама звярнуў увагу на добрую дынаміку ўзаемнага гандлю.


Гаворачы аб перспектыўных праектах, Прэзідэнт Беларусі адзначыў наяўнасць сур'ёзнага патэнцыялу супрацоўніцтва ў аграрна- прамысловым комплексе і будаўніцтве. Губернатар Бранскай вобласці адзначыў паспяховую працу ўжо створаных сумесных прадпрыемстваў, выказаў зацікаўленасць у развіцці сумеснай перапрацоўкі мяса-малочнай прадукцыі, цікавы расіянам і вопыт Беларусі па развіцці малых гарадоў.