Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніком УЕФА

19 января 2015

Беларусь разлічвае на правядзенне буйных міжнародных турніраў пад эгідай Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком УЕФА Мішэлем Плаціні. У наступным годзе наша краіна прыме фінальную частку чэмпіянату Еўропы сярод дзяўчат ва ўзросце да 17 гадоў, і, паводле слоў беларускага лідара, пастараецца зрабіць яго запамінальным для ўдзельнікаў. Аляксандр Лукашэнка падтрымаў пачынанні галоўнага футбольнага чыноўніка Еўропы, адзначыўшы, што яны накіраваны на стварэнне раўнапраўных умоў для ўсіх краін. Сёння ж было аб'яўлена і аб новым праекце. Ужо з гэтага года пачне працу футбольная акадэмія. Самыя перспектыўныя маладыя людзі ва ўзросце 14-16 гадоў будуць удасканальваць майстэрства на базе Рэспубліканскага вучылішча алімпійскага рэзерву. УЕФА на кожны ўзрост будзе выдзеляць па 100 тысяч еўра на год.

Мішэль Плаціні, прэзідэнт Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА):

"Вялікі дзякуй за добрыя словы. Вялікае задавальненне наведаць Беларусь. Я ведаю ваша захапленне футболам. Мы размаўлялі з вамі пра футбол падчас майго мінулага візіту і падчас фінальнага матча ва Украіне на Еўра-2012. Сёння візіт ветлівасці і павагі да Беларусі. У нас вельмі добрыя адносіны са старшынёй федэрацыі. Я ведаю, якая ўвага да гэтага віду спорту. УЕФА зрабіла вялікі ўнёсак, але ваш асабісты ўнёсак большы".

Мішэль Плаціні ўжо восем гадоў узначальвае еўрапейскі футбол, а ў сакавіку яго, хутчэй за ўсё, выберуць на новы, трэці, тэрмін. Аўтарытэт вялікага французскага гульца і паспяховага функцыянера настолькі вялікі, што ніхто не адважыўся скласці яму канкурэнцыю. Больш падрабязна пра візіт Плаціні ў Мінск - у праграме "Панарама".