Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніком Нацбанка

11 апреля 2013

Надзея Ермакова далажыла аб сітуацыі на валютным рынку, у банкаўскай сферы, а таксама аб даступнасці крэдытаў. Паводле слоў галоўнага банкіра краіны, курс беларускага рубля застаецца ўстойлівым,  зніжаецца і попыт на замежную валюту з боку насельніцтва, У першым квартале беларусы больш здалі ў абменныя пункты, чым набылі. Усе камерцыйныя банкі працуюць устойліва. Закранаючы выдачу пазык, Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на іх рацыянальнае выкарыстанне. Тычыцца гэта ў першую чаргу сельскай гаспадаркі, улічваючы будучую пасяўную кампанію.