Прэзідэнт сустрэўся з кіраўніком МЗС Уладзімірам Макеем

19 октября 2018

Беларусь чакае насычаная буйнымі міжнароднымі палітычнымі мерапрыемствамі восень. Як ідзе падрыхтоўка да іх, напярэдадні Кіраўніку дзяржавы далажыў міністр замежных спраў краіны Уладзімір Макей.

Сярод асноўных - запланаваны на 25-26 кастрычніка Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. У Гомелі бакі плануюць падпісаць вялікі пакет дакументаў пагадненняў і кантрактаў на некалькі дзясяткаў мільёнаў долараў. Даручэнне Прэзідэнта - падзея павінна быць арганізавана на высокім узроўні. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка быў праінфармаваны аб падрыхтоўцы сустрэчы Асноўнай групы Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Міжнародны форум пройдзе ў Мінску 30 кастрычніка - 1 лістапада і абяцае быць вельмі прадстаўнічым па складзе. Удзел у мерапрыемстве ўжо пацвердзілі прэзідэнты і прэм'ер-міністры з іншых краін, кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў. Асноўны парадак - пытанні рэгіянальнай бяспекі.