Прэзідэнт сустрэўся з галоўным рэдактарам газеты "Народная воля" Іосіфам Сярэдзічам

13 февраля 2017

Працяг Вялікай размовы з Прэзідэнтам. Аляксандр Лукашэнка сёння сустрэўся з галоўным рэдактарам газеты "Народная воля" Іосіфам Сярэдзічам.

У пачатку лютага падчас маштабнага дыялогу Кіраўніка дзяржавы з журналістамі, прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасцю актыўным удзельнікам дыскусіі стаў Іосіф Сярэдзіч. Тады ж галоўны рэдактар "Народнай волі" папрасіў Аляксандра Лукашэнку аб асабістай сустрэчы.

Праз паўтара тыдня Палац Незалежнасці прымае госця. Кіраўнік дзяржавы выказаў гатовасць абмеркаваць усе актуальныя пытанні, у тым ліку праблемнага характару. Прэзідэнт разлічвае на наступнае аб'ектыўнае асвятленне вынікаў гутаркі.

Іосіф Сярэдзіч ужо больш за 20 гадоў з'яўляецца галоўным рэдактарам "Народнай волі". Агульнапалітычная газета выходзіць 2 разы на тыдзень. Разавы тыраж выдання ў студзені склаў прыкладна 25 000 экзэмпляраў. Падрабязнасці ў наступных выпусках.