Прэзідэнт сустрэўся з федэральным міністрам па пытаннях Еўропы

4 мая 2015

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка разлічвае, што Захад распачне ў дачыненні Беларусі шэраг крокаў у правільным кірунку. Аб гэтым Кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з федэральным міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Себасцьянам Курцам. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што Беларусь кантактавала з Аўстрыяй больш, чым з іншымі краінамі, больш за тое, Аўстрыя інвесціравала ў нашу краіну вельмі шмат, прыўносячы самыя перадавыя тэхналогіі.

Гаворачы аб двухбаковых адносінах, Аляксандр Лукашэнка выказаў задавальненне цяперашнім узроўнем супрацоўніцтва. За мінулы год аўстрыйскі бок інвеставаў у эканоміку Беларусі больш як 500 мільёнаў долараў. У той жа час у лепшыя гады гэтая лічба даходзіла і да 900 мільёнаў. Таму Прэзідэнт выказаў упэўненасць у далейшым развіцці беларуска-аўстрыйскіх адносін. Больш падрабязна аб сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Себасцьянам Курцам - сёння на інфармацыйным канале "Панарама".