Прэзідэнт сустрэўся з Архіепіскапам Тадэвушам Кандрусевічам.

1 апреля 2013

Рымска-Каталіцкая царква мае вельмі важнае значэнне,  яе ўплыў у беларускім грамадстве вялікі. Гэта адзначыў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім Архіепіскапам Тадэвушам Кандрусевічам. Кіраўнік дзяржавы наведаў Архікафедральны касцёл імя Прасвятой Дзевы Марыі. Гэтымі днямі  тут  праходзяць урачыстыя набажэнствы ў гонар светлага Вялікадня, які адзначаюць католікі Беларусі. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся  са святочным убраннем  касцёла, пагутарыў з вернікамі, якія прысутнічалі на набажэнстве,  даведаўся аб  праектах Каталіцкай царквы па будаўніцтве новых касцёлаў. Затым Прэзідэнт і Мітрапаліт правялі сустрэчу і абмеркавалі шэраг пытанняў, што тычацца  дзейнасці Беларускай каталіцкай царквы. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што свяшчэннікам прыходзіцца ў святочныя дні працаваць больш, але гэтая праца   ў  задавальненне.


(Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь)


(Тадэвуш Кандрусевіч, Архіепіскап Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі)


Па традыцыі ў гэты дзень  Прэзідэнт і Мітрапаліт абмяняліся падарункамі. Аляксандру Лукашэнку было  паднесена ў дарунак першае выданне Евангелля на сучаснай беларускай мове, а Прэзідэнт падарыў Мітрапаліту велікоднае яйка, выкананае беларускім майстрам па ўнікальнай тэхніцы сожскай скані.