Прэзідэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны

1 июля 2016

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды заслужаным людзям краіны. Урачыстая цырымонія прайшла ў Палацы Незалежнасці. Ордэны, медалі і ганаровыя званні атрымалі 40 чалавек: урачы, педагогі, людзі мастацтва. Такі гонар яны заслужылі шматгадовай якаснай працай, узорным выкананнем службовых абавязкаў, значным асабістым укладам у пераадоленне наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Было шмат вядомых усёй краіне прозвішчаў - міністры, старшыні выканкамаў. Людзі розных рангаў, але кожны з іх сваёй стваральнай працай узбагачае нашу краіну.

Заслужаныя ўзнагароды ўручаныя прадстаўнікам Узброеных Сіл, МНС, пракуратуры і органаў унутраных спраў. Пазней размова набыла нефармальны характар. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх з высокімі дзяржузнагародамі і надыходзячым Днём Незалежнасці.