Урачыстая і святочная атмасфера сёння пануе ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды і пагоны вышэйшаму афіцэрскаму саставу.
Сёння ўшаноўваюць тых, хто прысвяціў сябе дзецям, тых, хто дабіўся вышынь у кар'еры, і тых, хто адрозніўся сваёй мужнасцю - выратаваў жыцці іншых. У зале амаль 4 дзясяткі чалавек. Сярод іх шматдзетныя мамы, настаўнікі, ратавальнікі, навукоўцы, хатнія гаспадыні, людзі культуры і мастацтва. Большасць запрошаных - у Палацы Незалежнасці ўпершыню. А таму да пачатку ўрачыстай часткі паводле традыцыі экскурсія для гасцей.
Цёплыя словы Кіраўнік дзяржавы адрасаваў усім удзельнікам урачыстай цырымоніі. Звяртаючыся да прысутных у зале, Аляксандр Лукашэнка адзначыў: "У такіх адданых краіне, сям'і і сваёй справе людзях - сіла нашага народа і дзяржавы". Нагодай для сустрэчы сталі адразу два святы: Дзень абаронцаў Айчыны і Міжнародны жаночы дзень. Узнагароджваць прыгожых дам сумесна з іх мужнымі абаронцамі - гэта ўжо добрая традыцыя. Ордэн Маці з рук Кіраўніка дзяржавы атрымалі тыя, хто выхоўвае пяць і больш малых. Медалямі адзначылі прафесійныя дасягненні, афіцэрскімі пагонамі - вернасць доўгу. Таксама сёння прысвоеныя чарговыя воінскія і міліцэйскія званні, адзначаны праца працаўнікоў мытнай службы і юстыцыі. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.
Прэзідэнт уручыў дзяржаўныя ўзнагароды і пагоны вышэйшаму афіцэрскаму саставу
7 марта 2019













