Напярэдадні юбілею Перамогі Прэзідэнт уручыў дзяржузнагароды ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікам ветэранскіх арганізацый. Сярод узнагароджаных былі і іншыя героі нашага часу – урачы, педагогі, аграрыі, людзі мастацтва - усяго 39 чалавек. Яны атрымалі ордэны, медалі і падзякі Прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўсе дасягненні беларусаў і поспех дзяржавы былі б немагчымыя без лёсавызначальнай падзеі - Вялікай Перамогі. У Палацы Незалежнасці ўшаноўвалі і вайскоўцаў. Ім Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за высокі прафесіяналізм.













