Прэзідэнт уручыў дзяржузнагароды беларускім алімпійцам і іх трэнерам

26 февраля 2014

Героі Алімпіяды з'яўляюцца гонарам і набыткам беларускага народа. Гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўшаноўвання герояў зімовых Алімпійскіх гульняў у Сочы. Учора ў Палацы Незалежнасці прымалі тых, хто прынёс нашай краіне сусветную спартыўную славу. Медалі, 5 з якіх вышэйшай пробы, - гэта выдатны поспех. Наша краіна заняла ганаровае месца ў дзясятцы лепшых краін, абагнаўшы шматлікіх фаварытаў. Герой Беларусі Дар'я Домрачава, Антон Кушнір, Ала Цупер і Надзея Скардзіна - Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў заслугі кожнага з іх.


За выдатныя заслугі Кіраўнік дзяржавы ўзнагародзіў трохразовую алімпійскую чэмпіёнку Дар'ю Домрачаву зоркай Героя Беларусі. Ордэн Айчыны 1-й ступені атрымаў галоўны трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Мікалай Казека. Ордэны Айчыны 3-й ступені Кіраўнік дзяржавы ўручыў алімпійскім чэмпіёнам па фрыстайле Але Цупер і Антону Кушніру, а таксама бронзаваму прызёру Алімпійскіх гульняў у Сочы па біятлоне Надзеі Скардзіне. Таксама ўзнагароджаныя трэнеры і спецыялісты нацыянальнай зборнай па фрыстайле і біятлоне. Аляксандр Лукашэнка заклікаў на фоне алімпійскіх поспехаў не забываць і пра наяўныя праблемы ў спорце.