Прэзідэнт: Запатрабаванасць беларускай ініцыятывы аб аднаўленні міжнароднага дыялогу расце

12 сентября 2019
Запатрабаванасць беларускай ініцыятывы аб аднаўленні міжнароднага дыялогу  расце на фоне рознагалоссяў ключавых сусветных гульцоў у сферы кантролю над узбраеннямі. Пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння даверчых грамат пасламі замежных дзяржаў.


Развіццё сувязяў з Расіяй - прыярытэт знешняй палітыкі

Сярод прадстаўнікоў дыпмісій  наш найбліжэйшы саюзнік -  Расія, а таксама  паслы постсавецкіх рэспублік, Еўрасаюза, Цэнтральнай Амерыкі і Афрыкі. Так, у адносінах з Расіяй асаблівая ўвага ў двухбаковых адносінах зараз надаецца пытанням саюзнага будаўніцтва. Прэзідэнт назваў безумоўным прыярытэтам развіццё і паглыбленне шматпланавых двухбаковых сувязяў. 

Дзмітрый Мезенцаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі: "Перакананы ў тым, што мільёны беларусаў і расіян хацелі б, каб нашы адносіны былі яшчэ больш згуртаванымі, трывалымі, цёплымі, каб мы больш ведалі адзін пра аднаго. Я вельмі ўдзячны сёння Прэзідэнту Лукашэнку за тыя словы, якія прагучалі як ацэнка, высокая ацэнка, вельмі добрая ацэнка сістэмы адносін Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь".


Прэзідэнт адзначыў прагрэс у адносінах з ЕС

Падчас цырымоніі беларускі лідар звярнуўся да кожнага, задаў ключавыя вектары ў развіцці далейшага партнёрства. Так, у адносінах Беларусі і Еўрасаюза Прэзідэнт адзначыў істотны прагрэс. І кіраўнік дыпмісіі паабяцаў на гэтай пасадзе працаваць над іх паляпшэннем. 

Дзірк Шубель, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ЕС у Беларусі: "Я таксама працаваў у Кіеве. І я займаўся "Усходнім партнёрствам" і Расіяй ужо шмат гадоў. І таму я вельмі рады быць тут, у Беларусі. Таму што мы вельмі добра працавалі на працягу апошніх 4-5 гадоў, скажам так. Я думаю, што нашы адносіны вельмі добрыя. І зараз, вядома, мая мэта, каб нашы адносіны былі яшчэ лепшымі".