Прэзідэнт: У Беларусі забяспечаная стабільная і зладжаная праца сацыяльнай сферы

11 октября 2016

Прэзідэнт прыняў з дакладам віцэ-прэм'ера Наталлю Качанаву. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі забяспечаная стабільная і зладжаная праца сацыяльнай сферы.

Няма запазычанасцяў па выплатах зарплат, дапамог і пенсій. Захоўваецца станоўчая дэмаграфічная сітуацыя. Аляксандр Лукашэнка пры гэтым даручыў палепшыць кадравую сітуацыю ў сацыяльнай сферы.

Развіццё спорту, адукацыі, культуры, кінематографа і аховы здароўя… Надышоў час вырашаць канкрэтныя праблемы і пытанні. Недахопы і недапрацоўкі сацыяльнай сферы Прэзідэнт пазначыў на прыкладзе асобных галін. Важна, каб за вялікімі дасягненнямі не згубіліся дробныя складанасці, якія без належнай увагі могуць перакрыць усе поспехі.

Дзяржава захавае стабільнае фінансаванне сацыяльнай сферы. Бюджэт на 2017 год прадугледжвае і рост зарплаты бюджэтнікаў на 9%. Пры гэтым асаблівую ўвагу нададуць павышэнню эфектыўнасці працы кожнай арганізацыі і ўстановы.

Як адзначыла Наталля Качанава, заработная плата педагогаў сёння складае прыкладна 87% ад памеру сярэдняй зарплаты. Стаіць задача павысіць яе на 25% за кошт унутраных рэсурсаў.