Указам 505 Прэзідэнт зацвердзіў асноўныя напрамкі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2016 год. Прыярытэтнай мэтай стане паніжэнне інфляцыі да 12 працэнтаў. Таксама будзе праводзіцца курсавая палітыка, якая прадугледжвае забеспячэнне дынамікі абменнага курсу на аснове попыту і прапанавання на валютным рынку. Плануецца нарасціць золатавалютныя рэзервы на 0,3 мільярда долараў. Стаўка рэфінансавання да канца 2016-га знізіцца да 21-24 працэнтаў гадавых. Прырост патрабаванняў банкаў да эканомікі прагназуецца на ўзроўні 14-18 працэнтаў.













