Прэзідэнт патрабуе знізіць сабекошт і павялічыць экспарт прадукцыі

28 августа 2015

Прэзідэнт Беларусі патрабуе надаваць асаблівую ўвагу паніжэнню сабекошту і павелічэнню экспарту прадукцыі. Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў падчас наведвання Баранавіцкага вытворчага баваўнянага аб'яднання. Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з вынікамі мадэрнізацыі прадпрыемства і праверыў на месцы, якім чынам выконваюцца яго даручэнні па абнаўленні абсталявання і тэхнічным пераўзбраенні. Комплексную мадэрнізацыю тут правялі ў сціснутыя тэрміны і без спынення працы фабрык аб'яднання. З лістапада 2013 уведзена ў эксплуатацыю больш за дзве сотні новых станкоў, а таксама пабудаваная ўласная міні-ЦЭЦ. Аляксандр Лукашэнка даў новае даручэнне да канца 2016 стварыць на вольных плошчах вытворчасць гатовай прадукцыі з тканіны. Пасля Прэзідэнт пагутарыў з працоўным калектывам. Аляксандра Лукашэнку папрасілі падзяліцца меркаваннем наконт ваганняў на валютным рынку.

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў беларусам падтрымаць айчыннага вытворцу - больш купляць менавіта беларускіх тавараў. Гэта дазволіць сэканоміць валюту і палепшыць эканамічнае становішча прадпрыемстваў. Супрацоўнікі аб'яднання цікавіліся захаваннем пенсіённага ўзросту і працягласці дэкрэтнага водпуску ў Беларусі, а таксама развіццём ільготнага крэдытавання будаўніцтва жылля для маладых сем'яў. Сёння рабочая паездка Прэзідэнта ў Брэсцкую вобласць працягнецца.