Прэзідэнт патрабуе па-гаспадарску падыходзіць да развіцця "Мотавела"

5 марта 2021

За гэтую пяцігодку мотавелазавод павінен грымець на ўвесь свет, як у савецкія часы. Прэзідэнт патрабуе па-гаспадарску падыходзіць да развіцця "Мотавела”. Зараз тут шмат незадзейнічаных тэрыторый. Згодна з прапанаваным планам, тут можа размясціцца тэхнапарк і выставачны павільён узораў машынабудаўнічай тэхнікі. Аляксандр Лукашэнка сёння правёў своеасаблівую рэвізію. Умовы працы пакідаюць жадаць лепшага. Прэзідэнт паабяцаў работнікам: к зіме ў гэтым корпусе сітуацыю выправяць. Ён асабіста пракантралюе выкананне ўсіх даручэнняў.

Прэзідэнт пагутарыў з працоўным калектывам МВЗ і журналістамі

Пагаварылі аб неабходнасці абараніць свайго вытворцу веласіпедаў на нашым рынку. Пыталіся таксама, як часта Аляксандр Лукашэнка катаецца на веласіпедзе і якім мадэлям аддае перавагу. Дарэчы, адзін "Аист" у гаражы Прэзідэнта ёсць. Цікавіліся здаровым ладам жыцця і яго папулярызацыяй. Падрабязнасці раскажам у "Панараме".