Прэзідэнт патрабуе навядзення жорсткага парадку ў сферы вытворчасці і абароту алкагольнай прадукцыі

20 августа 2015

Гэтыя пытанні сёння абмяркоўвалі падчас тэматычнай нарады ў Палацы Незалежнасці. З 1 ліпеня спецыяльным указам і дэкрэтам Прэзідэнта ўведзены дадатковыя ахоўныя меры. Была пастаўленая задача не дапускаць паступлення няякаснай прадукцыі на ўнутраны рынак краіны і скараціць ценявы абарот алкагольных напояў. Аднак, на думку Кіраўніка дзяржавы, тут усё яшчэ захоўваюцца пэўныя негатыўныя тэндэнцыі.

Сёння на нарадзе прысутнічалі члены ўрада, міністэрскі корпус, Дзяржкантроль. Ад іх Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў выразных адказаў на шэраг пытанняў. У прыватнасці, што перашкаджае абараніць уласны рынак? Чаму не расце экспарт, бо магутнасці па вытворчасці алкаголю ў два разы перавышаюць унутраныя запатрабаванні. Дарэчы, спецыялісты прапаноўваюць увесці жорсткую адказнасць за пастаўку ў Беларусь кантрафактнай прадукцыі - аж да канфіскацыі транспартных сродкаў. Падрабязнасці вялікай нарады з удзелам Прэзідэнта - у нашых наступных выпусках. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя