Будаўніцтва і рэканструкцыя ўсіх аб'ектаў Еўрапейскіх гульняў павінны завяршыцца ў тэрмін

7 сентября 2017

Пра гэта заявіў Прэзідэнт Беларусі на пашыраным пасяджэнні Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Каля сотні спартсменаў, чыноўнікаў і функцыянераў зараз абмяркоўваюць арганізацыю гэтага маштабнага спартыўнага форуму. Улетку 2019 у Беларусь прыедуць каля 15 000 удзельнікаў Еўрагульняў. Спаборніцтвы пройдуць у 15 відах спорту, а ў некаторых з іх разыграюць алімпійскія ліцэнзіі. Паводле прагнозаў урада, выдаткі на арганізацыю складуць каля 40 мільёнаў еўра. Сёння Прэзідэнт цікавіўся, з якімі праблемамі сутыкаюцца арганізатары. Падрабязнасці пашыранага пасяджэння Нацыянальнага алімпійскага камітэта глядзіце ў нашых наступных выпусках.