Прэзідэнт здзяйсняе сёння рабочую паездку ў Мінскую вобласць

30 декабря 2016

Перад Новым годам у Беларусі стала традыцыяй надаваць асаблівую ўвагу тым, хто мае патрэбу ў дапамозе і клопаце. Прэзідэнт здзяйсняе сёння рабочую паездку ў Мінскую вобласць.

У гэтыя хвіліны Аляксандр Лукашэнка наведвае Мікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў. Кіраўніку дзяржавы ўжо далажылі аб працы гэтай дзяржустановы, а таксама аб развіцці сістэмы сацабслугоўвання людзей пажылога ўзросту і інвалідаў. Прэзідэнт азнаёміўся з умовамі пражывання, арганізацыі вольнага часу, лячэння і рэабілітацыі. Аляксандр Лукашэнка таксама цёпла пагутарыў з ветэранамі. Плануецца, што Кіраўнік дзяржавы адкажа на пытанні журналістаў. Падрабязнасці ў нашых наступных выпусках.