Прэзідэнт здзяйсняе рабочую паездку ў Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці

21 августа 2019

Аляксандру Лукашэнку далажылі аб ходзе жніва. Ад пытанняў уборачнай кампаніі і палявых прац, вытворчасці сельгастэхнікі да комплекснага развіцця рэгіёна і вобласці. Прэзідэнт  гэтымі хвілінамі праводзіць інспекцыю Іўеўскага раёна Гродзеншчыны. І першы прыпынак - прадпрыемства "Лідатэхмаш", дзе збіраюць сельскагаспадарчыя машыны. Аляксандру Лукашэнку далажылі аб ходзе жніва. Так, Гродзенская вобласць адрозніваецца самай высокай ураджайнасцю. У цэлым па краіне ўжо ўбрана больш як 90% плошчаў - вага рэспубліканскага каравая перавысіла 6 млн тон. 

Прэзідэнт яшчэ раз нагадаў, што неабходна дзейнічаць разумна, мінімізаваць страты, асабліва з улікам уборкі кукурузы - яна таксама важная кармавая культура. Увогуле павінны сабраць не менш як 9 млн тон збожжа. Неўзабаве аграрыі прыступяць да ўборкі бульбы і цукровага бурака - ураджаі па краіне таксама абяцаюць быць добрымі. Кіраўнік дзяржавы арыенціруе рэгіёны на вялікую самастойнасць у пытанні нарыхтоўкі кормаў: на месцах неабходна вызначыцца, што і як захаваць з улікам патрэбнасці вобласці. 

Аляксандр Лукашэнка анансуе неўзабаве паездкі і ў іншыя аддаленыя ад абласных цэнтраў раёны, напрыклад, у Глуск Магілёўскай вобласці або Копыль у Мінскай. “Ускраіны любой вобласці, - адзначыў Прэзідэнт, - павінны развівацца як след”.