Прэзідэнт: Сёння ў Беларусі створаныя ўсе ўмовы для годнай адукацыі і ўжывання сваіх здольнасцяў

20 марта 2018

Сёння ў Беларусі створаныя ўсе ўмовы для годнай адукацыі і ўжывання сваіх здольнасцяў. Пра гэта заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з юнымі беларусамі творчых прафесій у Моладзевым тэатры. Іх роля ў фарміраванні духоўнасці нацыі і папулярызацыі нашай культуры высокая і адказная. Прэзідэнт распавёў, што яму паступаюць прапановы аб стварэнні ў Беларусі Міністэрства лічбавай эканомікі. Аляксандр Лукашэнка такую магчымасць не выключае.

Зараз працягваецца дыскусія з творчай моладдзю аб развіцці маладых талентаў і забеспячэнні ўстаноў інструментамі.