Прэзідэнт здзейсніў рабочую паездку ў Мінскую вобласць

30 декабря 2016

Прадстаўнікі беларускага бізнесу павінны больш актыўна ўдзельнічаць у дабрачынных праектах і падтрымцы старых і дзяцей.

Такую заяву сёння зрабіў  Прэзідэнт падчас рабочай паездкі ў Мінскую вобласць. Аляксандр Лукашэнка наведаў у Стаўбцкоўскім раёне Нікалаеўшчынскі дом-інтэрнат для ветэранаў вайны і працы і інвалідаў. Як адзначыў Кіраўнік дзяржавы, ужо стала добрай традыцыяй  напярэдадні Новага года надаваць асаблівую ўвагу тым, хто мае патрэбу ў дапамозе і клопаце. За мяжой дабрачыннасцю часта займаюцца бізнесмены. Прэзідэнт  даручыў прапрацаваць адпаведны кірунак і ў Беларусі. Прычым, дапамога пажылым людзям і дзецям не павінна быць  эпізадычнай.  Сацыяльная сфера заўсёды была і будзе ў цэнтры ўвагі дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з умовамі пражывання, з тым, як арганізаваны вольны час, лячэнне і рэабілітацыя ветэранаў вайны, працы і інвалідаў. Кіраўнік дзяржавы пагутарыў з пажылымі людзьмі, якія пражываюць у доме-інтэрнаце. Ужо пасля віншаванняў і цёплай гутаркі рэпарцёры задалі Кіраўніку дзяржавы некалькі пытанняў. Падзеі ў свеце, па-за якімі не можа заставацца  Беларусь, снежаньскія кадравыя рашэнні, Год культуры і  мары Прэзідэнта пад Новы год. У гэтых імправізаваных зносінах былі падведзеныя першыя вынікі года, якія агучыў беларускі лідар.

Прэзідэнт зарыентаваў чыноўнікаў на тое, каб сродкі на падтрымку старых і дзяцей  расходваліся максімальна эфектыўна. Было дакладзена  аб тым, як развіваецца сістэма сацабслугоўвання людзей пажылога ўзросту і інвалідаў у Беларусі, а таксама аб розных формах працы ў гэтай сферы. Дэталі гутаркі - сёння ў "Панараме".