Прэзідэнт сёння віншаваў выпускнікоў ваенных ВНУ і членаў вышэйшага афіцэрскага складу

6 июля 2017

Нацыянальныя інтарэсы Беларусь павінна абараняць усімі даступнымі спосабамі. Пра гэта Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння падчас ушаноўвання выпускнікоў ваенных ВНУ і членаў вышэйшага афіцэрскага складу.

Урачыстая цырымонія па традыцыі прымеркаваная да Дня Незалежнасці. Без добра падрыхтаваных і ўкамплектаваных Узброеных Сіл не можа быць суверэннай Беларусі - гэта падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы. За выдатныя поспехі заахвоцілі 16 чалавек. Акрамя таго, Прэзідэнт уручыў чарговыя генеральскія пагоны афіцэрам Узброеных Сіл і МУС, прадстаўнікам Мытнага камітэта і Камітэта дзяржбяспекі. Падчас урачыстай цырымоніі Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што кіраўніцтва краіны і беларускі народ вераць людзям у форме і разлічваюць на іх прафесіяналізм і адданасць Айчыне.