Прэзідэнт зрабіў шэраг кадравых прызначэнняў

12 июля 2016

Яны закранулі дыпламатычны корпус краіны. Так, Аляксандр Лукашэнка прызначыў Кірыла Рудага кіраўніком беларускай дыпмісіі ў Кітаі. Раней ён займаў пасаду памочніка па эканамічных пытаннях у Адміністрацыі Прэзідэнта. А вось прадстаўляць інтарэсы нашай краіны ў Грузіі будзе з гэтага часу Міхаіл Мятлікаў. Апошнія тры гады ён дапамагаў беларускім і замежным бізнесменам наводзіць масты, займаючы пасаду кіраўніка гандлёва-прамысловай палаты. Звяртаючыся да дыпламатаў, Прэзідэнт гаварыў пра неабходнасць актывізаваць супрацоўніцтва з гэтымі краінамі.