Прэзідэнт лічыць важным паскорыць працу парламента над прыняццем бюджэтных дакументаў на 2020 год

16 сентября 2019

Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы са старшынёй ніжняй палаты парламента Уладзімірам Андрэйчанкам. У пастаянных камісіях усяго на разглядзе знаходзіцца 60  пытанняў. Дэпутаты сур'ёзна папрацавалі над умацаваннем заканадаўчай базы і міжнароднага аўтарытэту Беларусі. Цяперашні склад завяршае працу: фінальная сесія Палаты прадстаўнікоў 6-га склікання адкрыецца 2 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка распавёў, чаго чакае ад новага складу беларускага парламента.