Прэзідэнт з сынамі працаваў на добраўпарадкаванні Трафімавай крыніцы на сваёй малой радзіме

22 апреля 2018

У Беларусі прайшоў рэспубліканскі суботнік. На многіх значных аб'ектах кіпела праца. Ад традыцый навядзення парадку не адступіў і Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт з трыма сынамі працаваў на добраўпарадкаванні Трафімавай крыніцы на сваёй малой радзіме каля аграгарадка Александрыя ў Магілёўскай вобласці. Яна была адноўленая некалькі гадоў таму па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі. Вада ў крыніцы асвячоная і ўнікальна чыстая. Па яе едуць людзі з усіх навакольных раёнаў, а нярэдка і з Расіі. Зараз гэтае месца сапраўды змянілася. Тут высадзілі дрэвы, добраўпарадкавалі тэрыторыю: паклалі каменную дарожку, пасадзілі кветкі і афарбавалі альтанкі. Нават змайстравалі шпакоўні. Працавалі адразу некалькі брыгад. Гэтым разам усё супала: рэспубліканскі суботнік прайшоў у Год малой радзімы. Прэзідэнт распавёў пра маштабны план адраджэння малых вёсак і аграгарадкоў.

Прэзідэнт у нефармальных абставінах пагутарыў з журналістамі. Атмасфера гэтага месца спрыяла душэўнай гутарцы. Аляксандр Лукашэнка распавёў пра гісторыю сваёй малой радзімы. Гутарка на Трафімавай крыніцы атрымалася нестандартнай, і трэба сказаць, што такі фармат размовы з беларускім лідарам прыйшоўся прадстаўнікам СМІ даспадобы. Мабыць, на ўсіх паўплывала магія гэтага месца, якое сапраўды прыкметна змянілася пасля ўдарнага працоўнага дня.