Прэзідэнт з рабочай паездкай у Брэсцкай вобласці

15 августа 2016

Прэзідэнт Беларусі працягвае маніторынг сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёнаў. Сёння Кіраўнік дзяржавы з рабочай паездкай у Брэсцкай вобласці.

Аляксандр Лукашэнка наведвае Маларыцкі раён. У цэнтры ўвагі вынікі працы рэгіёна за паўгоддзе. Загадзя не было вядома, на якія прадпрыемствы прыедзе Прэзідэнт, і для многіх чыноўнікаў на месцах гэта стала нечаканасцю і прычынай мітусні - не ўсюды паспелі навесці глянец. Аляксандра Лукашэнку цікавіла рэальная сітуацыя ў арганізацыях раёна. Першым пунктам у маршруце Кіраўніка дзяржавы стала раённая "Аграпрамтэхніка". Тут займаюцца вырабам металаканструкцый і рамонтам сельгасмашын. Як адзначыў Прэзідэнт, прадпрыемства не ў лепшым эканамічным стане. Кіраўнік дзяржавы лічыць недапушчальным разбурэнне сэрвіснай інфраструктуры на сяле. Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўнікам райвыканкамаў да 1 студзеня аднавіць пад крылом цяперашніх райаграсэрвісаў паўнацэнныя абслуговыя арганізацыі для насельніцтва, фермераў і СПК.

Аляксандр Лукашэнка вырашаў падчас паездкі, якое прадпрыемства стане наступным для наведвання. У Маларыцкім раёне дзейнічае СВК "Савушкіна". Яно спецыялізуецца ў першую чаргу на вытворчасці мяса і малака, Прэзідэнт азнаёміўся з працай малочна-таварных фермаў. Падрабязнасці рабочай паездкі Кіраўніка дзяржавы ў нашых наступных выпусках.