Прэзідэнт: Кіраўнікі, якія сябе скампраметавалі, не змогуць займаць высокія пасады

12 августа 2014

Кіраўнікі, якія сябе скампраметавалі, не змогуць займаць высокія пасады ні ў дзяржаўных, ні ў прыватных структурах. Гэта сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі на нарадзе па праекце дэкрэта Аб узмацненні барацьбы з безгаспадарлівасцю і павышэнні патрабаванняў да кіруючых кадраў усіх узроўняў.


Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, непрафесійная праца кіраванцаў наносіць вялізную шкоду не толькі прадпрыемствам і арганізацыям, але і краіне ў цэлым. І прычына такой безгаспадарлівасці ў тым, што кіраўнікі не нясуць адказнасці, ні за праваленую справу, ні за падбор кадраў. Таму сёння перад распрацоўшчыкамі дэкрэту Аляксандр Лукашэнка паставіў некалькі задач.


За 2012-13-ы гады з кіруючых пасад былі вызваленыя 16 кіраўнікоў. Сёлета ўжо 13 чалавек. Прычым некаторыя потым былі паўторна прызначаныя на высокія пасады. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў - дэкрэт павінен дапамагчы навесці парадак на вытворчасці, а таксама павысіць якасць працы ва ўсіх галінах эканомікі. Ён не толькі павышае патрабаванні да кіраўнікоў, але і пашырае іх правы ў адносінах да падначальных.

Прэзідэнт даручыў законапраект дапрацаваць - зрабіць яго больш збалансаваным і зразумелым. У гэтым дакуменце кожны кіраўнік, ці то старшыня райвыканкама або прэм'ер-міністр, павінен бачыць інструмент навядзення парадку. Увайсці ў сілу дэкрэт павінен да канца года.