Развіццё дрэваапрацоўкі ў Беларусі мае вялікія перспектывы. Аб гэтым напярэдадні заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Гомельскую вобласць. Лідар азнаёміўся з ходам вяснова-палявых прац у саўгасе "Выток" Рэчыцкага раёна. У паўднёва-ўсходнім рэгіёне засеяна больш як 40 працэнтаў плошчаў. Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць дакладнага выканання тэхналогій для эфектыўнага вядзення сельскай гаспадаркі.
Прэзідэнт наведаў таксама прадпрыемства "Речыцадрэў", дзе паказалі выкананне даручэнняў па мадэрнізацыі завода. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з сучаснымі працэсамі вытворчасці ДСП і мэблі, а затым пагутарыў з калектывам. Сярод актуальных тэм - бяспека, развіццё малых гарадоў, перспектывы дрэваапрацоўкі і рост зарплат.
Акрамя таго, як адзначыў Прэзідэнт, у найбліжэйшы час у Беларусі прымуць кардынальныя рашэнні па буйным і малым бізнесе.













