Прэзідэнт разгледзеў кадравыя пытанні

18 сентября 2018

Змяненні закранулі некаторых прадстаўнікоў мясцовай улады. Старшынёй Пінскага райвыканкама стаў Ігар Брылевіч. Міхаіл Кісялевіч з гэтага часу кіраўнік Лепельскага райвыканкама. Браслаўскі рэгіён узначаліць Аляксандр Баданін. Намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама прызначаны парламентарый Іван Маркевіч. Прымаючы кадравыя рашэнні, Кіраўнік дзяржавы паставіў дакладныя задачы перад новым пакаленнем кіраўнікоў мясцовага раённага ўзроўню.

Так, для Пінскага і Лепельскага рэгіёнаў даручэнне звярнуць асаблівую ўвагу на жывёлагадоўлю і турызм, для Браслаўшчыны, акрамя гэтага, акцэнт на фермерскіх гаспадарках. Даручэнне не новае, але выконваецца, па словах лідара, сяк-так. Яшчэ адной задачай для раёнаў стане падрыхтоўка сярэднетэрміновых праграм развіцця па прыкладзе Аршанскага рэгіёна.

Абарону такіх стратэгій і галоўнае - іх выкананне Прэзідэнт паабяцаў кантраляваць асабіста.

Новае месца працы і ў Віталя Воўка. З гэтага часу ён памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці. Васіль Герасімаў - намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю. Прызначэнні адбыліся і ў дыпламатычным корпусе. Паслом Беларусі ў Латвіі прызначаны Васіль Марковіч. У Фінляндыі і па сумяшчальніцтве ў Даніі нашы інтарэсы будзе прадстаўляць Аляксей Самасуеў. Паслом у Кот-д'Івуар паляціць Вячаслаў Брыль.