Прэзідэнт разгледзеў кадравыя пытанні

15 декабря 2016

Сёння ў Кіраўніка дзяржавы - кадравы дзень.

Аляксандр Лукашэнка прызначыў  адразу двух новых міністраў. Згодна з рашэннем Прэзідэнта,  партфель кіраўніка Міністэрства працы і сацыяльнай абароны атрымаў Валерый Малашка, які раней працаваў у Магілёўскім аблвыканкаме. Ігар Карпенка заняў пасаду міністра адукацыі. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што перад Ігарам Карпенкам стаіць шмат задач па развіцці і вырашэнні розных праблемных пытанняў у адукацыі. У тым ліку гаворка ідзе аб далейшай рэалізацыі вызначанай для гэтай сферы канцэпцыі, удасканаленні навучальных праграм.

Таксама адбылася ратацыя ў дыпкорпусе, мясцовай вертыкалі і ВНУ. Абнавіўся склад намеснікаў у Камітэце дзяржкантролю. Акрамя кадравых змяненняў, прагучаў і шэраг важных заяў.  Доўгачаканае для бізнесу: змяншэнне колькасці праверак суб'ектаў гаспадарання. Падрабязнасці  вечарам у "Панараме".

Паводле інфармацыі прэс-службы Прэзідэнта, Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Карпенку Ігара Васільевіча - Міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

Малашку Валерыя Анатольевіча - Міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

Курлыпу Аляксандра Міхайлавіча - намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь;

Кухарава Уладзіміра Яўгенавіча - намеснікам Старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь;

Герасімава Васіля Мікалаевіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці;

Ісачанку Анатоля Міхайлавіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - галоўным інспектарам па Мінскай вобласці;

Купчыну Алену Мікалаеўну - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве;

Падгурскага Івана Мікалаевіча - першым намеснікам Міністра ўнутраных спраў - начальнікам крымінальнай міліцыі;

Гошына Уладзіміра Анатольевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы, Рэспубліцы Саюз М'янма і Каралеўстве Тайланд па сумяшчальніцтве;

Куптэля Дзмітрыя Георгіевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аб'яднанай Рэспубліцы Танзанія па сумяшчальніцтве;

Латушку Паўла Паўлавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Княстве Манака па сумяшчальніцтве, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Сусветнай турысцкай арганізацыі па сумяшчальніцтве.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Канюшкі Андрэя Васільевіча - намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама;

Паўлечка Алены Фёдараўны - старшынёй Мазырскага райвыканкама;

Аслюка Ігара Святаслававіча - старшынёй Чачэрскага райвыканкама;

Краўчанкі Алега Іванавіча - намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь;

Гаўрычэнкі Мікалая Іванавіча - рэктарам установы адукацыі "Віцебская ордэна "Знак Пашаны" дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны";

Ярашэнкі Аляксандра Рыгоравіча - кіраўніком дзяржаўнай установы "Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка "Індустрыяльны парк "Вялікі камень";

Сушчынскага Вадзіма Валянцінавіча - пракурорам Віцебскай вобласці;

Корзуна Віктара Канстанцінавіча - пракурорам Гродзенскай вобласці;

Карлюкевіча Аляксандра Мікалаевіча - намеснікам Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь;

Старавойтава Мікалая Міхайлавіча - намеснікам Міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь;

Сухарукава Паўла Якаўлевіча - дырэктарам - галоўным рэдактарам рэдакцыйна-выдавецкай установы "Выдавецкі дом "Звязда".